Навіны банка і прэс-рэлізы
10.12.2018

Як не стаць ахвярай махляра? Варта памятаць простыя правілы (відэа)

У цяперашні час банкаўская плацежная картка - неад'емная частка  ў паўсядзённым жыцці. З яе дапамогай зручна рабіць пакупкі, атрымліваць і адпраўляць грашовыя пераводы, а таксама кантраляваць свае даходы і расходы.

«Беларусбанк» імкнецца прапаноўваць кліентам надзейныя, зручныя і бяспечныя сэрвісы па выкарыстанні картак (напрыклад, Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг). Разам з тым нават самыя надзейныя сістэмы бяспекі не пазбаўляюць кожнага з нас ад неабходнасці быць асцярожнымі.

Як не стаць ахвярай махляра? Якія простыя правілы варта памятаць кліенту? Пра гэта і не толькі - далей у відэасюжэце праграмы «Навіны эканомікі» на тэлеканале «Беларусь-1».

Аддзел камунікацый