Навіны банка і прэс-рэлізы
06.12.2018

Беларусбанк» стаў пераможцам прэміі «Народная марка»

ААТ «ААБ Беларусбанк» другі год запар стаў пераможцам прэміі «Народная марка» ў намінацыі «Банк і яго Банкаўскі прадукт (уклады, крэдыты)». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі спажывецкага прызнання адбылася напярэдадні ў Палацы Рэспублікі. Тытул «Народная Марка» стаў штогадовай узнагародай прадпрыемствам краіны, які сведчыць аб народнай любові і даверы.

nmarka


«Ужо 96 гадоў брэнд «Беларусбанка» асацыюецца з брэндам «Народны». Другі год запар нашы прадукты перамагаюць у гэтай намінацыі, - адзначыла падчас атрымання ўзнагароды намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. – Гэта пацвярджае яшчэ раз той факт, што нашы банкаўскія паслугі маюць шэраг пераваг і запатрабаваны ў кліентаў. Сёння больш за 6 млн. жыхароў краіны з'яўляюцца кліентамі Банка і гэта сведчыць пра тое, што брэнд «Беларусбанка» па праву носіць званне «Народны». 

nmarka2

Прысуджэнне прэміі «Народная марка» ўжо стала добрай традыцыяй. Па словах Святланы Кажэкінай, перамога ў гэтай намінацыі - гэта сведчанне паспяховай працы на рынку. «Беларусбанк» заўсёды імкнецца ўлічваць інтарэсы і патрэбы ўсіх катэгорый кліентаў, прапаноўваючы новыя тавары і паслугі.

Важна і тое, што сёння Банк, пацвярджаючы статус інавацыйнай фінансавай установы, стараецца прадастаўляць сваім кліентам паслугі, максімальна выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі.

nmarka3

Даведачна: «Народная Марка» Беларусі - штогадовая агульнанацыянальная прэмія, якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны шляхам масавага адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі.

Прэмія «Народная марка» прызначана выявіць актуальныя спажывецкія перавагі жыхароў Беларусі ў катэгорыях харчовых, нехарчовых тавараў і паслуг масавага попыту. Прызнанне марак і вытворцаў «народнымі» дадае каштоўнасці брэндам, якія імкнуцца да стварэння якаснага прадукту і выкарыстоўваюць сучасныя інструменты прасоўвання.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»