З 4 снежня 2018 года «Беларусбанк» прыступіў да прамысловай эксплуатацыі сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання кліентаў Sberbank FinLine, распрацаванай ПАО Сбербанк (г. Масква). Яна дазваляе атрымліваць увесь неабходны набор анлайн сэрвісаў пры правядзенні аперацый па карэспандэнцкiх рахунках у дадзеным банку.
З мэтай паніжэння рызык пры ажыццяўленні міжнародных банкаўскіх пераводаў і змяншэння аперацыйных расходаў ААТ «ААБ Беларусбанк» пастаянна праводзіць пошук дадатковых каналаў сувязі перадачы фінансавай інфармацыі са сваімі банкамі-карэспандэнтамі.
Банк мае намер і ў далейшым праводзіць мерапрыемствы для павышэння якасці абслугоўвання кліентаў і прадастаўлення ім новых бяспечных і аператыўных спосабаў ажыццяўлення міжнародных плацяжоў.