Навіны банка і прэс-рэлізы
03.12.2018

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду Citibank за высокую якасць пераводаў (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» ужо ў чацвёрты раз стаў уладальнікам узнагароды Citibank N.A., New York за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў.

Прадстаўнікі Citibank N.A не раз адзначалі высокі ўзровень карэктнага фарміравання паведамленняў у фармаце МТ103, у выніку якога дасягаецца максімальна хуткае праходжанне плацяжоў кліентаў, а таксама зніжаюцца аперацыйныя расходы.  

Аналагічныя ўзнагароды за папярэднія гады «Беларусбанку» ўручалі такія фінансавыя інстытуты, як Deutsche Bank AG, Standard Chartered Bank, VTB Bank (Deutchland), Raiffeisen Bank International AG, Commerzbank AG.

Штогадовыя высокія ацэнкі замежных партнёраў даюць банку добры стымул, каб удасканальваць выкананне міжнародных банкаўскіх пераводаў, мінімізаваць аперацыйныя расходы i ствараць аптымальныя ўмовы абслугоўвання сваіх кліентаў.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!