Навіны банка і прэс-рэлізы
29.11.2018

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 26.11.2018 (прэс-рэліз)

26 лістапада 2018 года адбылося завочнае пасяджэнне Наглядальнага савета па кадравых пытаннях.

Прынята рашэнне аб узгадненні кандыдатуры намесніка Старшыні Праўлення Банка Кажэкінай Святланы Генадзьеўны ў склад Наглядальнага савета ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Белінкасгруп».

У склад прадстаўнікоў Банка ў Наглядальным савеце ЗАТ «Кіруючая кампанія Кітайска-Беларускага інвестыцыйнага фонду» ўзгоднены выканаўчы дырэктар Банка Ягораў Аляксандр Андрэевіч.

Наглядальным саветам прынята рашэнне аб уключэнні ў склад Камітэта па стратэгіі пры Наглядальным савеце незалежнага дырэктара Панкова Дзмітрыя Аляксеевіча.