У рамках канферэнцыі «Беларусбанка», якая прайшла 27 лістапада 2018 года ва Франкфурце-на-Майне, адбылося падпісанне Базавага Крэдытнага Пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і нямецкім банкам KfW IPEX-Bank.
Буйнейшы банк Беларусі з мэтай дыверсіфікацыі свайго крэдытнага партфеля актыўна пашырае спіс замежных партнёраў. Падпісанне Базавага Крэдытнага Пагаднення з KfW IPEX-Bank дазволіць прыцягваць крэдыты пад пакрыццё агенцтваў па страхаванні экспартных крэдытаў для арганізацыі доўгатэрміновага фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў беларускіх імпарцёраў з іх замежнымі контрагентамі.
Даведачна:
KfW IPEX-Bank GmbH з'яўляецца даччыным банкам KfW Group. Фінансавая ўстанова больш за 60 гадоў займаецца міжнароднымі праектамі і экспартным фінансаваннем. Асноўная функцыя KfW IPEX-Bank - фінансаванне для садзейнічання развіццю эканомікі Германіі і іншых еўрапейскіх краін. Галіны фінансавання - экспарт, інфраструктура і транспартныя сродкі, абарона навакольнага асяроддзя і клімату.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»