У мінулыя выхадныя прадстаўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк» разам з героем казак па фінансавай граматнасці Грошыкам сустракалі гасцей фінальнага шоу дзіцячага Еўрабачання-2018 у «Мінск-Арэне».
Тысячы юных беларусаў ужо паспелі пазнаёміцца з галоўным персанажам «Азбукі фінансавай граматнасці ад Беларусбанка» - Грошыкам. Напярэдадні фіналу дзіцячага «Еўрабачання» «Беларусбанк» вырашыў «ажывіць» героя, падарыўшы гледачам песеннага фестывалю магчымасць пазнаёміцца з ім.
Грошык сустракаў гасцей Еўрабачання, з задавальненнем кантактаваў з дзецьмі і раздаваў сувеніры ад банка. Ад жадаючых сфатаграфавацца з «вялікай манеткай», менавіта так называлі вялікую роставую ляльку дзеці, увесь вечар не было адбою.
На працягу многіх гадоў «Беларусбанк» традыцыйна падтрымлівае маштабныя і значныя мерапрыемствы ў сферы культуры. Дзякуючы дабрачыннаму праекту «Беларусбанк. Прастора натхнення» Банк уносіць свой уклад у падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі. А партнёрства ў форуме такога маштабу - гэта яшчэ і ўклад у імідж краіны.
Міжнародны песенны конкурс праходзіў пад дэвізам «Light up! - «Запальвай» і трэба прызнаць, «запальвалі» не толькі ўдзельнікі шоу, але і госці. Узнёслы настрой і атмасфера свята панавалі на галоўнай пляцоўцы шоу.
У гэтым годзе Беларусь прымала рэкордную колькасць удзельнікаў «Еўрабачання»: у Мінск прыехалі два дзесятка канкурсантаў. Дэбютавалі Уэльс і Казахстан, вярнуліся да ўдзелу ў конкурсе Францыя, Азербайджан і Ізраіль.
Трыумфатарам шоу стала не толькі пераможца Раксана Венгель з Польшчы, але і Беларусь - высокі ўзровень правядзення конкурсу адзначылі большасць гледачоў і гасцей свята.
Раксана набрала найбольшую колькасць галасоў - 215.
Нумар Даніэля Ястрэмскага быў прызнаны адным з самых высокатэхналагічных і цікавых. Даніэль атрымаў максімальныя 12 балаў ад Арменіі і ў агульнай складанасці набраў 114 балаў.
Знайсці сябе і сваіх дзяцей разам з Грошыкам вы можаце тут.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»