ААТ «ААБ Беларусбанк» з 26 лістапада 2018 года пачынае прыём даручэнняў на куплю аблігацый СТАА «Контэ Спа» 25-га выпуску. Аб'ём эмісіі аблігацый складае 2,0 млн. еўра, тэрмін абарачэння - 6 гадоў (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у год пачынаючы з 01.04.2021). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 4,25 працэнтаў гадавых.
СТАА «Контэ-Спа» - адзін з найбуйнейшых вытворцаў панчошна-шкарпэткавых вырабаў на постсавецкай прасторы. У цяперашні час СТАА «Контэ-Спа» - гэта больш за 2 000 італьянскіх вязальных аўтаматаў LONATI; наймагутнейшая сетка дыстрыбуцыі, якая дазваляе ажыццяўляць пастаўкі больш чым у 30 краін свету; продаж больш за 100 млн. вырабаў у год. ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый СТАА «Контэ Спа» без камісій.
Навіны банка і прэс-рэлізы
26.11.2018