Навіны банка і прэс-рэлізы
19.11.2018

«Беларусбанк» прыступіў да прыёму заявак на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га і 253-га выпускаў, намінаваных у еўра і доларах ЗША

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 19 лістапада 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га і 253-га выпускаў, намінаваных у еўра і доларах ЗША. Даразмяшчэнне аблігацый адбудзецца 22 лістапада 2018 года  падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 21 лістапада 2018 года.  

Даручэнні на куплю дзяржаўных аблігацый прымаюць больш за 100 пунктаў брокерскага абслугоўвання фізічных асоб.


З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.