Навіны банка і прэс-рэлізы
15.11.2018

Ужо больш за 10 000 тысячах тэрміналаў: «Беларусбанк» пачаў абслугоўваць плацежныя карткі Union Pay (відэа)

«Беларусбанк» працягвае актыўна развіваць супрацоўніцтва з міжнароднымі плацежнымі сістэмамі і ў чэрвені бягучага года стаў Генеральным паўнапраўным удзельнікам найбуйнейшай плацежнай сістэмы свету China Union Pay.

Карткі гэтай міжнароднай сістэмы прымаюцца да аплаты ўжо ў 10 тысячах тэрміналаў, устаноўленых Банкам. Акрамя гэтага па картках Union Pay сёння можна зняць наяўныя больш чым у 500-ста банкаматах найбуйнейшага банка краіны.

Падрабязнасці - у відэаматэрыяле праграмы «Нашы навіны» на тэлеканале «АНТ».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»