Навіны банка і прэс-рэлізы
08.11.2018

Змяніліся стаўкі па крэдытах

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 08.11.2018 змяніў умовы крэдытавання нерухомасці. Цяпер працэнтная стаўка па крэдыце складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 5 працэнтных пунктаў. Пры гэтым, умовы крэдытавання «Беларусбанка» працягваюць заставацца прывабнымі і захоўваюць сваю актуальнасць у параўнанні з канкурэнтнымі прапановамі на рынку крэдытных прадуктаў.

Адначасова, Банк прыпыніў прыём новых крэдытных заявак на набыццё жылых памяшканняў, а таксама выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 4 і 5 гадоў незалежна ад спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах.

Банк інфармуе сваіх кліентаў, што ўсе заяўкі на крэдыт, зарэгістраваныя да 08.11.2018, будуць разгледжаны ў адпаведнасці з ранейшымі ўмовамі крэдытавання.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ўмовы крэдытавання будаўніцтва жылля з субсідзіраваннем у адпаведнасцi з Указам № 240 захоўваюцца нязменнымі - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаная на 3%. Банк працягвае крэдытаваць набыццё жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўным заказе, у адпаведнасці з Указам №215.

Змяненні працэнтных ставак і абмежаванні на куплю кватэр, не закранулі партнёрскія праграмы Банка - крэдыт «Іпатэка з намі» (ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання», ТАА «Трайпл», група кампаній Dana Holding, ТАА «Будформула»).