«Беларусбанк» стаў афіцыйным партнёрам канферэнцыі «Кастрычнiцкi эканамiчны форум (KEF)», якая пройдзе 5-6 лістапада ў Мінску. Гэта мерапрыемства праводзіцца штогод і з'яўляецца вядучым эканамічным форумам такога ўзроўню ў Беларусі.
У гэтым годзе ў рамках канферэнцыі «Беларусь у дзівосным новым свеце» будуць абмяркоўвацца пытанні далучэння нашай краіны да СГА, перспектывы IT-развіцця краіны, праблемы ў арганізацыі правядзення структурных рэформ і павышэння канкурэнтаздольнасці Рэспублікі Беларусь.
«Гэты форум закліканы спрыяць паглыбленню дыялогу паміж органамі ўлады нашай краіны з сусветнымі фінансавымі інстытутамі і структурамі Еўрапейскага саюза, а таксама незалежнымі экспертамі, - адзначыў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Мельнік. - Ва ўмовах істотных змяненняў навакольнага асяроддзя любы працэс трансфармацыі патрабуе ўліку самых розных аспектаў: ад забеспячэння макраэканамічнай раўнавагі і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі да фарміравання станоўчых чаканняў ад хуткіх змяненняў і падтрымання сацыяльнай стабільнасці. Беларусбанк лічыць вельмі важным падтрымаць такі дыялог».
Галоўная місія канферэнцыі KEF -2018 - садзейнічаць, каб эканоміка Беларусі заставалася эфектыўнай, эканамічная палітыка - адказнай, а будучыня - прывабнай для грамадзян.
Удзел у форуме пацвердзілі кіраўнікі органаў дзяржкіравання, эканамісты сусветнага ўзроўню, прадстаўнікі буйнога бізнесу, экспертнай супольнасці краіны.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»