Навіны банка і прэс-рэлізы
31.10.2018

«Беларусбанк» з пачатку гэтага года накіраваў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу Br1 мільярд (відэа)

Больш за тры гады ў «Беларусбанку» паспяхова функцыянуе Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. У рамках яе прадугледжана крэдытная падтрымка на ўсіх стадыях развіцця прадпрыемстваў. У банку распрацаваны цэлы спектр крэдытных прадуктаў для розных маштабаў бізнесу. Дапоўніць і пашырыць спектр паслуг для кліентаў фінансавай установы дапамагаюць даччыныя кампаніі холдынгу «Беларусбанка».

Выконваючы адну са стратэгічных задач, банк выступае за паспяховую рэалізацыю ініцыятыў прыватнага сектара краіны. Гэта мноства дробных і буйных прадпрыемстваў, якія вырабляюць пераважную частку тавараў, неабходных для насельніцтва.

Дзякуючы развітай інфраструктуры, даступнасці паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны, надзейнасці і комплекснаму падыходу да абслугоўвання бізнесу «Беларусбанк» займае лідзіруючыя пазіцыі сярод банкаў у рабоце з сегментам МСБ.

Больш падрабязна - у сюжэце інфармацыйнай праграмы «Нашы навіны» на тэлеканале «АНТ».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»