Юбілейны XV Міжнародны форум па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях - «БАНКІТ'2018» прайшоў у Мінску з 23 па 25 кастрычніка. На пляцоўцы атэля Marriott форум сабраў больш за 2 000 кіраўнікоў і экспертаў у сферы фінансаў - у тым ліку з «Беларусбанка», IT і кіравання, а таксама зацікаўленых прадстаўнікоў ТОП-менеджменту з Расіі, Грузіі, Узбекістана, Украіны, Венгрыі. Арганізатарамі традыцыйна выступілі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыя беларускіх банкаў і Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк».
На працягу трох дзён удзельнікі абмяркоўвалі актуальныя сусветныя трэнды і лепшыя практыкі лічбавай трансфармацыі фінансавага бізнесу Беларусі. Мэтай форуму стала садзейнічанне адаптацыі суб'ектаў фінансава-крэдытнай сістэмы да працэсаў і вынікаў лічбавай трансфармацыі на аснове аналізу сучасных трэндаў і пошуку перадавых тэхналогій.
Тэма панэльнай дыскусіі «Open Banking у Беларусі» стала найбольш яркай як для банкаўскай супольнасці, так і для прадстаўнікоў фінтэх-кампаній.
У рамках сесіі ўдзельнікі абмяняліся меркаваннямі аб рэалізацыі канцэпцыі Open Banking у чатырох аспектах: рэгуляванне, экасістэма, адкрытыя API, аддаленая ідэнтыфікацыя.
Таксама выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» выступіў мадэратарам дыскусійнай панэлі «Укараненне змяненняў у банках», а начальнік упраўлення падтрымкі карыстальнікаў Сяргей АНДРЭЕЎ расказаў пра вопыт укаранення ITSM працэсаў у «Беларусбанку», пазначыўшы прадпасылкі, этапы і вынікі ўкаранення сістэмы АСУІТ.
Аргкамітэт форуму «БАНКІТ'2018» лічыць, што меркаванні падчас дыскусій сталі вызначальным фактарам у фарміраванні стратэгіі супрацоўніцтва беларускіх банкаў з прадпрыемствамі і кампаніямі - распрацоўшчыкамі інфармацыйных тэхналогій на бліжэйшыя гады.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»