Навіны банка і прэс-рэлізы
19.10.2018

Наглядальны савет ААТ «ААБ Беларусбанк» узначаліў Аляксандр Турчын (прэс-рэліз)

У Галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» 19 кастрычніка 2018 года адбыўся пазачарговы Агульны сход акцыянераў, дзе было прынята рашэнне аб выбранні Наглядальнага савета ў складзе дзевяці членаў.

Пасля заканчэння сходу прайшло пасяджэнне Наглядальнага савета. Пасаду Старшыні Наглядальнага савета заняў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын.

nabsovet

Намеснікам Старшыні Наглядальнага савета члены савета выбралі Міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога.

Назначаны старшыні камітэтаў пры Наглядальным савеце і выбраны склады камітэтаў, падоўжаны паўнамоцтвы Карпаратыўнага сакратара.

nabsovet2

 Наглядальным саветам банка таксама зацверджаны новыя рэдакцыі Палажэнняў аб сістэме ацэнкі эфектыўнасці работы Наглядальнага савета, аб камітэтах пры Наглядальным савеце, прынята рашэнне аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў «Беларусбанка».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»