Навіны банка і прэс-рэлізы
19.10.2018

Кліент «Беларусбанка» выйграў аўтамабіль!

Кліенты «Беларусбанка» неаднаразова станавіліся пераможцамі нацыянальных рэкламных гульняў. Рэкламная гульня «Аўто ад Mastercard» не стала выключэннем - пераможца вераснёўскага тура, Белагалаў Сяргей Дзмітрыевіч з г. Шуміліна Віцебскай вобласці, шосты за апошні год кліент «Беларусбанка», якому прынесла поспех картка Mastercard Клуба «Карт-бланш».

avto_mc2 avto_mc

На ўзнагароджанні Сяргей Дзмітрыевіч прызнаўся, што ведаў аб правядзенні рэкламнай гульні «Аўто ад Mastercard. Верасень», але марыць пра галоўны прыз нават не мог. Акрамя гэтага, выказаў вялікую ўдзячнасць банку за такі прадукт, як Клуб «Карт-бланш», які дазволіў яму не толькі атрымліваць штомесячнае вяртанне сродкаў ад усіх аперацый, але і паўдзельнічаць так паспяхова ў рэкламнай гульні.

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш» створаны для сапраўдных падарожнікаў, якія любяць ездзіць як у турыстычныя паездкі, так і ў шоп-туры па ўсім свеце!

Заяўка на афармленне плацежнай карткі

У прадукт уключаны самыя запатрабаваныя прапановы для падарожнікаў:

  • кэшбэк ад КОЖНАЙ пакупкі (у тым ліку за мяжой);
  • зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах за мяжой са спагнаннем узнагароджання, зніжанага на 1%;
  • зніжкі 7% на паездкі і перавозку багажу (ручной паклажы) у (з) РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пры звароце ў «службу таксі 157»;
  • магчымасць афармлення пры дапамозе сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» заяўкі на атрыманне крэдыту «Інтэрнэт-Безнаяўны» (з тэрмінам прадастаўлення да 12 месяцаў);
  • магчымасць адкрыцця з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» укладу «Інтэрнэт-дэпазіт -Трэнд Безадзыўны» (у беларускіх рублях тэрмінам захоўвання 9 месяцаў) з павышанай працэнтнай стаўкай на 0,5%;
  • заключэнне са зніжкай 15% дагавору добраахвотнага страхавання;
  • паслуга «SMS-апавяшчэнне» аб прыходных і расходных аперацыях па картцы.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!