Навіны банка і прэс-рэлізы
17.10.2018

«Беларусбанк» з пачатку гэтага года накіраваў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу больш Br900 мільёнаў (відэа)

Больш за тры гады ў «Беларусбанку» паспяхова функцыянуе Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. У рамках яе прадугледжана крэдытная падтрымка на ўсіх стадыях развіцця прадпрыемстваў. У банку распрацаваны цэлы спектр крэдытных прадуктаў для розных маштабаў бізнесу.

Дапоўніць і пашырыць спектр паслуг для кліентаў фінансавай установы дапамагаюць даччыныя кампаніі холдынгу «Беларусбанка». Для прадстаўнікоў МСБ таксама прапануецца нізкая працэнтная стаўка - ад 5% гадавых.

Аб перавагах крэдытных прадуктаў «Беларусбанка» для сегмента малога і сярэдняга бізнесу - далей у відэаматэрыяле праграмы «Навіны эканомікі» на тэлеканале «Беларусь-1».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»