Навіны банка і прэс-рэлізы
15.10.2018

Цяпер і ў валюце: «Беларусбанк» пашырыў магчымасці партнёрскай праграмы «Мост»

З мэтай злучэння партнёраў банка - вытворцаў тавараў і паслуг з пакупнікамі, на працягу двух гадоў паспяхова рэалізуецца партнёрская праграма «Мост». Яна распрацавана для сегмента В2В і ўяўляе сабой комплексны прадукт фінансавання продажаў тавараў, паслуг (работ) суб'ектаў гаспадарання, якія з'яўляюцца партнёрамі банка. Працэнтная стаўка па крэдыце складае ўсяго 0,00001% гадавых.

Сёння партнёрская база праграмы налічвае ўжо больш за 1100 суб'ектаў гаспадарання, якія ахопліваюць розныя сферы дзейнасці: будаўніцтва, вытворчасць і рэалізацыя харчовых і нехарчовых тавараў, лясная прамысловасць, сельская гаспадарка.

З пачатку гэтага года па праграме «Мост» выдадзена крэдытных сродкаў каля Br200 мільёнаў.

З 15 кастрычніка 2018 года ў рамках гэтай партнёрскай праграмы пакупнікам тавараў, паслуг (работ) прадастаўляецца магчымасць атрымання крэдытных сродкаў у доларах ЗША і еўра.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!