Навіны банка і прэс-рэлізы
12.10.2018

Віншуем з Днём маці!

pink-flowers2

Мілыя жанчыны!

Шаноўныя мамы!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём маці!

Няма ў свеце больш высокай і ганаровай місіі, чым дарыць жыццё, працягваць род чалавечы. Нізкі паклон і бясконцая падзяка вам за вашы добрыя сэрцы і працавітыя рукі, за мудрасць і цярпенне, за ўменне чакаць і верыць, разумець і дараваць.

Па праве, дата святкавання прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Бо мама для кожнага з нас - берагіня, заступніца, апякунка.

Няхай усё дабро, якое вы прыўносіце ў свет, вам сто разоў вяртаецца! Хай радуюць дзеці і ўнукі, цяплом і ўтульнасцю поўняцца вашы дамы!

Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту.

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»