Навіны банка і прэс-рэлізы
12.10.2018

«Беларусбанк» прыступае да прыёму заявак на куплю аблігацый ЗАТ «Чысты бераг» 2-га выпуску

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 15 кастрычніка 2018 года пачынае прыём даручэнняў на куплю аблігацый ЗАТ «Чысты бераг» 2-га выпуску.

Аб`ём эмісіі аблігацый складае 3,2 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 10 гадоў (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у год, пачынаючы з 01.10.2019). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 7 працэнтаў гадавых.

ЗАТ «Чысты бераг» з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў трубаправоднай арматуры і труб, электратэхнічнай прадукцыі і сантэхнічнага абсталявання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўваходзіць у лік заснавальнікаў і афіцыйных членаў асацыяцыі прадпрыемстваў трубаправоднай арматуры. Эмітэнт мае 8 дылераў і дзейнічае ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь.

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ЗАТ «Чысты бераг» без камісій.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!