Навіны банка і прэс-рэлізы
10.10.2018

«Беларусбанк» прыступае да прыёму заявак на куплю аблігацый ТАА «ПрафітЗернаМаркет» 2-га выпуску

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 10 кастрычніка 2018 года пачынае прыём даручэнняў на куплю аблігацый ТАА «ПрафітЗернаМаркет» 2-га выпуску.

Аб`ём эмісіі аблігацый складае 1,0 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 5 гадоў (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у год, пачынаючы з 10.09.2019). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 6,5 працэнтаў гадавых.

ТАА «ПрафітЗернаМаркет» з 2013 года з'яўляецца адным з вядучых удзельнікаў на рынку бялковай і збожжавай сыравіны. Эмітэнт з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком у Рэспубліцы Беларусь буйнога ўкраінскага алеяперапрацоўшчыка ТАА «МЭЗ Градолія». ТАА «ПрафітЗернаМаркет» ажыццяўляе дыстрыбуцыю дзіцячага харчавання і мясных кансерваў, а таксама вырабляе і дыстрыбутуе дзіцячае харчаванне пад уласнай гандлёвай маркай «Лыжка ў далоньцы».

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТАА «ПрафітЗернаМаркет» без камісій.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!