Навіны банка і прэс-рэлізы
08.10.2018

«Беларусбанк» пашырыў спіс партнёраў у рамках праграмы «Іпатэка з намі» (прэс-рэліз)

З 8 кастрычніка да ліку забудоўшчыкаў, з якімі супрацоўнічае банк па крэдытаванні куплі і будаўніцтва жылля, далучыліся ТАА «ТРАЙПЛ» і ТАА «БудФормула».

Кліенты, якія разглядаюць гэтых забудоўшчыкаў для вырашэння сваіх жыллёвых пытанняў, могуць атрымаць у «Беларусбанку» фінансаванне да 90% кошту будаўніцтва або набыцця жылога памяшкання тэрмінам да 20 гадоў.

ipoteka

На працягу першага года пасля заключэння крэдытнага дагавору прадугледжана паніжаная працэнтная стаўка па крэдыце. Пачынаючы з 13 месяца, будзе дзейнічаць стандартная стаўка праграмы.

Атрымаць кансультацыю па прадукце, а таксама аформіць крэдыт можна ў іпатэчным офісе «Беларусбанка» па адрасе: г. Мінск, вул. Мяснікова, 32.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»