Навіны банка і прэс-рэлізы
28.09.2018

Змяняецца працэнтная стаўка па тэрміновым адзыўным банкаўскім укладзе «Класік Адзыўны звыш года» ў доларах ЗША

ААТ «ААБ Беларусбанк»   устанаўлівае з 02.11.2018 працэнтную стаўку па дзеючых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах «Класік Адзыўны звыш года» ў доларах ЗША, адкрытых да 01.10.2018, у памеры 1% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!