Па ўсёй краіне 27 верасня прайшла ініцыяваная Міністэрствам аховы здароўя рэспубліканская акцыя «Прадухіліць інфаркт міакарда». «Беларусбанк» не застаўся абыякавым да сацыяльна-значнай тэмы. Сумесна з УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» быў арганізаваны комплекс мерапрыемстваў для кліентаў і супрацоўнікаў банка.
Падчас правядзення акцыі ўдзельнікі змаглі вымераць артэрыяльны ціск, атрымаць кансультацыю ў спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння, задаць пытанні па прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Для супрацоўнікаў банка таксама было складзена спецыяльнае меню правільнага харчавання.
Ахова здароўя і прапаганда здаровага ладу жыцця - адзін з важных прыярытэтаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці банка. «Беларусбанк» упершыню далучыўся да гэтай акцыі, пры гэтым, мерапрыемствы праводзіліся ў шэрагу ўстаноў банка ў цэлым па краіне.
Падрабязнасці - далей у сюжэце праграмы «Нашы навіны» на тэлеканале «АНТ».
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»