Навіны банка і прэс-рэлізы
27.09.2018

«Беларусбанк» - Генеральны партнёр дзіцячага конкурсу «Талент Краіны 2018» (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» другі год запар выступіў Генеральным партнёрам маштабнага агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны». Праект рэалізуецца Агульнанацыянальным тэлебачаннем разам са Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі.

Развіццё культуры і мастацтва ў краіне - адна з важных сацыяльных задач «Беларусбанка», якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў дабрачынным праекце «Прастора натхнення». Банк усяляк падтрымлівае таленавітых і працавітых дзяцей, якія імкнуцца зрабіць Беларусь яшчэ больш прывабнай. Падобныя конкурсы робяць дзяцей упэўненымі ў сабе, дапамагаюць раскрыць творчы патэнцыял.

talent

Удзельнікамі тэлепраекта стануць таленавітыя дзеці з усёй краіны ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. У банку перакананы, што кожны ўдзельнік падчас выступленняў праявіць свае найлепшыя якасці і дасягненні. «Беларусбанк» жадае ўсім дзецям творчых поспехаў і прыгожых перамог!

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!