Навіны банка і прэс-рэлізы
26.09.2018

«Беларусбанк» знізіў працэнтныя стаўкі па крэдытах у замежнай валюце для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

«Беларусбанк» прафінансаваў ужо больш за 4 000 праектаў у рамках дзеючай Праграмы падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Для сегмента МСБ у банку распрацавана шырокая лінейка крэдытных прадуктаў у замежнай валюце  на мэты бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці.

Галоўныя перавагі крэдытных прапаноў:

  - спрошчаны пакет дакументаў;

  - прывабныя ўмовы забеспячэння;

  - магчымасць рэфінансавання запазычанасці ў іншых банках.

З 24 верасня 2018 года зніжаны працэнтныя стаўкі па крэдытах у замежнай валюце. Сёння яны складаюць 6% гадавых для крэдытаатрымальнікаў, у якіх дастаткова паступленняў у замежнай валюце. Кліент, які не валодае неабходным аб'ёмам грашовых паступленняў, мае магчымасць аформіць крэдытны прадукт у замежнай валюце пад 7% гадавых.

msb

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»