Сёння «Беларусбанк» у сегменце «Малы і сярэдні бізнес» прапануе шырокі пералік прадуктаў, якія дазваляюць задаволіць патрэбы існуючых і патэнцыяльных кліентаў. У банку распрацаваны пакетныя прапановы з максімальна магчымым напаўненнем у залежнасці ад маштабаў бізнесу (як для пачынаючых кампаній, так і для дзеючых).
У мэтах павышэння хуткасці і якасці абслугоўвання кліентаў праводзіцца пастаянная работа над развіццём прадуктовай лінейкі, у тым ліку за кошт прадастаўлення магчымасцяў дыстанцыйнага абслугоўвання, прыняцця ўмоў публічных аферт на заключэнне дагавораў.
У цяперашні час галоўны акцэнт зроблены на развіццё транзакцыйнага бізнесу і задавальненне патрэб кліентаў.
Што ўяўляе сабой транзакцыйны бізнес па напрамку карпаратыўнага бізнесу банка, а таксама аб перавагах «пакетнага» абслугоўвання - глядзіце далей у сюжэце ў рубрыцы «Фінансавая грамата» праграмы «Навіны эканомікі» на тэлеканале «Беларусь-1».
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»