ААТ «ААБ Беларусбанк» з 25 верасня 2018 года пачынае прыём даручэнняў на куплю аблігацый СТАА «Контэ Спа» 21-га выпуску. Аб'ём эмісіі аблігацый складае 4,0 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 6 гадоў (з афертамі на датэрміновы выкуп 1 раз у год пачынаючы з 11.03.2021). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 5,25 працэнтаў гадавых.
СТАА «Контэ-Спа» - адзін з найбуйнейшых вытворцаў панчошна-шкарпэтачных вырабаў на постсавецкай прасторы. У цяперашні час СТАА «Контэ-Спа» - гэта больш за 2 000 італьянскіх вязальных аўтаматаў LONATI; наймагутнейшая сетка дыстрыбуцыі, якая дазваляе ажыццяўляць пастаўкі больш чым у 30 краін свету; продаж больш за 100 млн. вырабаў у год. ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый СТАА «Контэ Спа» без камісій.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.