Найбуйнейшая ў Азіі міжнародная кніжная выстава-кірмаш Beijing International Book Fair (BIBF 2018), прысвечаная выдавецкай і паліграфічнай індустрыі, прайшла напярэдадні ў Пекіне. Увазе наведвальнікаў 25-ага юбілейнага форуму былі прадстаўлены кнігі, фатаграфіі, відэа і іншыя прадукты. У мерапрыемстве прымалі ўдзел найбуйнейшыя міжнародныя выдавецтвы, што робіць яго адным з найбольш папулярных у свеце. Выставу асвятлялі больш за 200 кітайскіх і замежных СМІ.
У рамках выставы на стэндзе Рэспублікі Беларусь наведвальнікам і ўдзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены ў тым ліку і маляўнічы асветніцкі праект ААТ «ААБ Беларусбанк» - кніга «Азбука фiнансавай граматнасцi ад Беларусбанка: Грошык i таямнiчы Кошык» і яго візуал - мяккая цацка «Грошык».