Інфармуем аб рэалізацыі з 25.09.2018 на карпаратыўным сайце банка сэрвісу пераводаў грашовых сродкаў паміж карткамі банка і іншых банкаў-рэзідэнтаў.
Узнагароджанне па гэтых аперацыях устанаўліваецца ў памерах, аналагічных па пераводах, якія выконваюцца ў інфакіёсках і банкаматах банка, сістэме Інтэрнэт-банкінг, з выкарыстаннем паслуг М-банкінг, Аўтааплата:
1. пералічэнне грашовых сродкаў (перавод) у беларускіх рублях з выкарыстаннем карткі (яе рэквізітаў) ААТ «ААБ Беларусбанк»:
- на картку ААТ «ААБ Беларусбанк» - 1,5 % ад сумы;
- на картку іншага банка - 2,5 % ад сумы;
2. пералічэнне грашовых сродкаў (перавод) у беларускіх рублях з выкарыстаннем карткі (яе рэквізітаў) банка-рэзідэнта:
- на картку ААТ «ААБ Беларусбанк» - 2 % ад сумы;
- на картку іншага банка - 2,5 % ад сумы.