ААТ «ААБ Беларусбанк» з азнаямленчым візітам наведала дэлегацыя Прафсаюза служачых банкаўскіх і страхавых устаноў Турцыі (BASS).
Вельмі ўразіла гасцей экскурсія па Галаўным офісе банка. Замежныя госці наведалі музей, дзе пазнаёміліся з гісторыяй фінансавай установы і яе сучаснасцю, сацыяльныя аб'екты, у тым ліку, спартыўная і актавая залы. Па заканчэнні азнаямленчай экскурсіі адбылася сустрэча бакоў.
У сваю чаргу, Прэзідэнт Прафсаюза служачых банкаўскіх і страхавых устаноў Турцыі (BASS) Тургут Йылмаз адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння кіраўніцтва «Беларусбанка» з грамадскімі арганізацыямі, а таксама прадастаўлення сацыяльных гарантый і льгот супрацоўнікам фінансавай установы і іх сем'ям.
Праведзеная сустрэча пазней дасць магчымасць прадстаўнікам банкаўскіх прафсаюзных арганізацый дзвюх краін дзяліцца вопытам, вучыцца адзін у аднаго, каб зрабіць жыццё і працу людзей, занятых у банкаўскіх структурах, больш цікавай і насычанай.
Падзякаваўшы беларускаму боку за сардэчны прыём, кіраўнік турэцкай дэлегацыі зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.
Спрыяльная сустрэча, на думку абодвух бакоў, паслужыць штуршком да далейшага супрацоўніцтва прафсаюзных арганізацый Беларусі і Турцыі.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»