Навіны банка і прэс-рэлізы
07.09.2018

«Беларусбанк» прыступае да прыёму заявак на куплю аблігацый ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» 1-га выпуску

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 7 верасня 2018 года пачынае прыём даручэнняў на куплю аблігацый ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» 1-га выпуску.

Аб'ём эмісіі аблігацый складае 2,5 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 7 гадоў (з афертамі на датэрміновы выкуп 1 раз у год пачынаючы з 14.08.2020). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 6 працэнтам гадавых.

ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» з'яўляецца найстарэйшай лагістычнай кампаніяй Беларусі, пачынаючы сваю гісторыю з 1994 года. ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» - правайдэр комплекснага лагістычнага сэрвісу 3PL на рынку Рэспублікі Беларусь, мае разгалінаваную сетку рэгіянальных філіялаў і шырокую сетку дастаўкі па ўсёй тэрыторыі краіны. Сярод кліентаў кампаніі міжнародныя кампаніі-вытворцы і дыстрыб'ютары, якія кіруюць продажам сусветна вядомых брэндаў.

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» без камісій.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!