Навіны банка і прэс-рэлізы
05.09.2018

«Беларусбанк» і «Светлагорскі ЦКК» акрэслілі шляхі развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва (прэс-рэліз)

Фінансаванне інвестыцыйнай і бягучай дзейнасці «Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната», магчымасці ўдзелу банка ў рэалізацыі сацыяльна значных праектаў. Гэтыя і іншыя тэмы сталі галоўнымі падчас працоўнага візіту Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча на ААТ «Светлагорскі ЦКК» у Светлагорску. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў, генеральны дырэктар камбіната Юрый Крук, намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка, начальнік філіяла №300-Гомельскага абласнога ўпраўлення Аляксандр Архіпенка.

ckk

«З Банкам камбінат звязваюць шматгадовыя дзелавыя адносіны. За 35 гадоў, з таго моманту як «Светлагорскі ЦКК» стаў кліентам нашай установы, двухбаковае супрацоўніцтва набыло прадуктыўны і паспяховы характар. Рэалізаваны шэраг сумесных праектаў», - адзначыў падчас перагавораў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. Паводле яго слоў, больш цеснае ўзаемадзеянне двух бакоў спрыяе пошуку новых і перспектыўных форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

ckk2

Пасля завяршэння перагавораў кіраўнікі выказалі гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва па існуючых праектах, а таксама вызначылі новыя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння.

У цяперашні час «Беларусбанк» актыўна працуе са «Светлагорскім ЦКК» на ўзаемавыгадных умовах у сферы карпаратыўнага і рознічнага бізнесу.

ckk33

Даведачна:

ААТ «Светлагорскі ЦКК» - вытворца гафрыраванай паперы і кардона, папяровай і кардоннай тары. Экспартныя пастаўкі гатовай прадукцыі прадпрыемства ажыццяўляюцца ў Расію, Украіну, Літву, Латвію, Польшчу і інш.

З 2012 года на базе ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» ажыццяўляецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тыс. тон за год «пад ключ». Яго рэалізацыя дазволіць знізіць затраты прадпрыемства, павысіць рэнтабельнасць дзейнасці, ажыццявіць замену зношанага абсталяваньня, асвоіць новыя міжнародныя рынкі збыту і стварыць спрыяльныя перспектывы для далейшага развіцця грамадства.

У канцы мінулага года ў тэставым рэжыме пачата вытворчасць беленай сульфатнай цэлюлозы на новым заводзе «Светлагорскага ЦКК» магутнасцю 400 тыс. тон за год.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»