З пачаткам новага навучальнага года ААТ «ААБ Беларусбанк» запускае для сваіх юных кліентаў праграму добраахвотнага страхавання «З клопатам аб дзецях».
Нашы дзеці з'яўляюцца актыўнымі і схільныя да розных рызык, а дзіця, застрахаванае па гэтай праграме, атрымлівае фінансавую абарону ў выпадку ўзнікнення абставін, якія наступілі ў выніку няшчаснага выпадку, у тым ліку ў працэсе занятку спортам, траўм, апёкаў, атручэнняў і іншых неспрыяльных падзей, звязаных са здароўем і жыццём.
З 1 верасня бягучага года, аформіўшы праграму і аплаціўшы ўсяго ад 9,5 рублёў, прадугледжваецца грашовая кампенсацыя ў суме, якая значна перавышае выплачаны страхавы ўзнос і можа быць накіравана на аднаўленне здароўя дзіцяці.
Памер фінансавай абароны залежыць ад выбранай праграмы:
Страхавая сума |
1000 |
2000 |
3000 |
Страхавы ўзнос, руб. |
9,50 |
19,00 |
28,50 |
Тэрмін дзеяння страхавой праграмы складае 1 год.
Яшчэ адна перавага праграмы - прастата афармлення і атрымання страхавой выплаты, якая ажыццяўляецца страхавой кампаніяй у самыя кароткія тэрміны - не больш за 10 працоўных дзён пасля атрымання ўсіх неабходных дакументаў.
На дадзеным этапе аформіць паслугу «З клопатам аб дзецях» можна ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі адукацыйнага праекта «Карта навучэнца». У наступным, да добраахвотнай страхавой праграмы можна будзе далучыцца ва ўсіх установах банка краіны.
Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай добраахвотнага страхавання «З клопатам аб дзецях» можна тут.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»