Мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня ведаў. Аб'яднаная арганізацыя ГА «БСЖ» «Беларусбанка» і ўдзельніцы мотаклуба Angirls БСЖ прыехалі павіншаваць выхаванцаў інтэрната № 7 з пачаткам новага навучальнага года і заадно перадаць у бібліятэку ўстановы кнігі, сабраныя падчас акцыі «Кніга - лепшы сябар».
У інтэрнаце выхоўваецца 109 дзяцей. Усе яны пакутуюць рознымі ступенямі псіхафізічных расстройстваў і з'яўляюцца сіротамі. Выхавальнікі і педагогі ўстановы - вось уся іх сям'я.
Таму гасцям і салодкім падарункам дзеці былі шчыра рады. І ўдвая - магчымасці ўбачыць, дакрануцца, пасядзець і нават сфатаграфавацца на сапраўдным байку. З не меншым задавальненнем яны чыталі самі або з дапамогай дарослых запіскі з пажаданнямі, укладзенымі ў кожную кнігу.
Асобны сюрпрыз арганізатары акцыі падрыхтавалі для інтэрнацкіх першакласнікаў: кожны з пяці дзяцей атрымаў у падарунак партфель з поўным наборам школьных прылад.