Навіны банка і прэс-рэлізы
29.08.2018

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 29.08.2018 пачынае размяшчэнне новых выпускаў Інтэрнэт-аблігацый у доларах ЗША

Набыць каштоўныя паперы можна з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» з выкарыстаннем плацежнай карты ААТ «ААБ Беларусбанк» як у валюце наміналу аблігацыі, так і ў беларускіх рублях.

Інтэрнэт-аблігацыі валодаюць шэрагам пераваг у параўнанні з традыцыйнымі інструментамі зберажэнняў. Інтэрнэт-аблігацыі можна набываць кругласутачна, не выходзячы з дому. Таксама без наведвання банка можна атрымліваць працэнтны даход і пагасіць аблігацыі па заканчэнні тэрміну іх абарачэння. Акрамя таго, цалкам выключана рызыка страты аблігацый, так як яны захоўваюцца на персаніфікаваным рахунку «дэпо» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк».

На сённяшні дзень ААТ «ААБ Беларусбанк» адзіны сярод банкаў Рэспублікі Беларусь прадастаўляе магчымасць анлайн-набыцця аблігацый.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра новы прадукт банка можна азнаёміцца тут.