Навіны банка і прэс-рэлізы
22.08.2018

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыступае да прыёму заявак на куплю аблігацый ААТ «Тураўскі малочны камбінат» 3-га і 4-га выпускаў

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 22 жніўня 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў на куплю аблігацый ААТ «Тураўскі малочны камбінат» 3-га і 4-га выпускаў.

Аб'ём эмісіі аблігацый 3-га і 4-га выпускаў складае 3,0 і 6,0 млн. долараў ЗША адпаведна, тэрмін абарачэння - 5 гадоў (з афертай на датэрміновы выкуп 10.11.2020, 10.08.2021, 10.08.2022). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 6,5 працэнтаў гадавых.

ААТ «Тураўскі малочны камбінат» было заснавана ў 2009 годзе. Будаўніцтва прадпрыемства стала часткай Дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, і сёння камбінат з'яўляецца адным з горадаўтваральных прадпрыемстваў горада Турава і Жыткавіцкага раёна. ААТ «Тураўскі малочны камбінат» з'яўляецца экспарта-арыентаваным, на цяперашні момант больш за 80% выпускаемай прадукцыі паступае на знешнія рынкі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ААТ «Тураўскі малочны камбінат» без камісій.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.