Ці ўплывае ў нашай краіне ступень МВА на прасоўванне па кар'ернай лесвіцы?
Як зрабіць так, каб супрацоўнікі дзяліліся сваімі ведамі з калегамі?
Чаму кіраваць прыватным дзіцячым садам гэтак жа няпроста, як і пяцізоркавым атэлем?
Як працуюць у Беларусі прыватныя школы?
Чаму «чырвоныя дырэктары» сыходзяць у мінулае і якія методыкі ў бізнес-адукацыі сёння выходзяць на першы план?
Чаго не хапае ва ўніверсітэтах беларускім студэнтам і навошта яны ствараюць адукацыйныя праекты?
Ці варта плаціць дзіцяці за высокія адзнакi ў школе і добрыя паводзіны?
Чаму, здавалася б, талерантныя беларусы на самай справе не заўсёды такія і чаму некамерцыйнай грамадскай арганізацыі жыць у нашай краіне няпроста?
На гэтыя пытанні адказваюць героі PRO Беларусбанк: начальнік гродзенскага філіяла «Беларусбанка» Дзмітрый Краскоўскі, дырэктар Цэнтра навучання і развіцця персаналу банка Алена Лагуніна, уладальніца прыватнага дзiцячага сада Ілона Герашчанка, саўладальніца першай у Мінску STEAM-школы Валянціна Чэкан, гендырэктар бізнес-школы ІПМ Павел Данейка, суарганізатар адукацыйнага праекта Ігар Худніцкі, начальнік аддзела псіхалагічнага суправаджэння Таццяна Канапліцкая, старшыня праўлення некамерцыйнай грамадскай арганізацыі Марына Штрахава.