«Беларусбанк», ідучы ў нагу з часам, рэалізаваў для сваіх кліентаў магчымасць аплаты пакупак прадметам, які заўсёды ў іх пад рукой - мабільным тэлефонам.
Паслуга BELARUSBANK Pay дазваляе плаціць у крамах, прыкладваючы да тэрмінала не банкаўскую карту, а сваё мабільнае ўстройства. Кліенты «Беларусбанка» ўладальнікі тэлефонаў Samsung для мабільных бескантактавых плацяжоў таксама могуць выкарыстоўваць сэрвіс Samsung Pay.
Аб зручнасці карыстання і рэгістрацыі гэтых паслуг, якая займае не больш хвіліны, - у відэасюжэце рубрыкі «Фінансавая грамата» праграмы «Навіны эканомікі» на тэлеканале «Беларусь 1».
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»