Навіны банка і прэс-рэлізы
07.08.2018

«Беларусбанк» - Нацыянальны партнёр міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» выступае Нацыянальным партнёрам дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018». Такая дамоўленасць дасягнута з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь. Бакі вызначылі кірункі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў рамках падрыхтоўкі і правядзення ў нашай краіне міжнароднага песеннага конкурсу для юных выканаўцаў.

eurovisionblick

У дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне -2018» у Беларусі прыме ўдзел рэкордная колькасць краін за ўсю гісторыю мерапрыемства, пачынаючы з 2003 года. Усяго 20 дзяржаў: Албанія, Арменія, Аўстралія, Азербайджан, Беларусь, Францыя, Македонія, Грузія, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Казахстан, Мальта, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Нідэрланды, Уэльс, Украіна. У мінулым годзе на грузінскай сцэне выступалі выканаўцы 16 дзяржаў.

Беларусь ужо мае вопыт правядзення гэтага прэстыжнага форуму. У 2010 годзе мільёнам гледачоў па ўсёй Еўропе было падаравана неверагоднае шоу і мноства яркіх эмоцый. Лепшыя юныя выканаўцы кантынента атрымалі масу незабыўных уражанняў, вясёлых імгненняў і новых знаёмстваў.

Даведачна: Датай правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018» абвешчана 31 жніўня. Па традыцыі, заключны этап праекта пройдзе ў форме гала-канцэрта, убачыць які можна будзе ў прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама ў online-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынгу www.tvr.by.

Фінальнае дзіцячае шоу «Еўрабачанне-2018» пройдзе 25 лістапада. Узыходзячыя зоркі будуць запальвацца ў спартыўным комплексе «Мінск-Арэна», які ўжо прымаў песенны форум у 2010 годзе і адпавядае ўсім патрабаванням правядзення здымання тэлевізійнага праекта.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»