Навіны банка і прэс-рэлізы
31.07.2018

Захоўваючы традыцыі: у Год малой радзімы 15-ы Рэспубліканскі турзлёт «Беларусбанка» прайшоў на Аўгустоўскім канале

У в. Нямнова Гродзенскай вобласці на мінулых выхадных прайшоў XV Рэспубліканскі турыстычны злёт ААТ «ААБ Беларусбанк». У цудоўным маляўнічым месцы для актыўнага адпачынку - Аўгустоўскім канале - сабраліся самыя моцныя каманды з усіх рэгіёнаў краіны, каб у чэснай спартыўнай барацьбе паспрачацца за званне лепшых.

Яшчэ да старту мерапрыемства арганізатары падрыхтавалі для ўсіх удзельнікаў па-сапраўднаму сардэчны прыём. Каманды чакаў творчы сюрпрыз ужо на пад'ездзе да пляцоўкі спаборніцтваў.

turslet-compressor

Такі дружалюбны прыём выклікаў захапленне і зарадзіў пазітыўнымі эмоцыямі ўсіх гасцей турыстычнага злёту. Уладкоўваючы свой побыт, прадстаўнікі каманд ставілі дзясяткі палатак, распальвалі вогнішчы. Пры гэтым усё гэта яны рабілі з энтузіязмам і вясёлым настроем. Удзельнікі імкнуліся зрабіць свой лагер непадобным на іншыя, у кожнага была свая пэўная адметнасць. У выніку, усё атрымалася і арыгінальна, і зручна.

Яшчэ ў пятніцу цішыня гэтага маляўнічага месца была разбуджана звонкімі галасамі творчых выканаўцаў кожнай з каманд-удзельніц. Пад несціханыя апладысменты прайшоў творчы конкурс бардаўскай песні «Как здорово, что все мы здесь…».

turslet2-compressor

image006

turslet3-compressor

Па выніках конкурсу на сцэне не было роўных квартэту з горада Мінска, якія выканалі кампазіцыю Сяргея Трафімава «Радзіма».

turslet4-compressor

У суботу ўдзельнікаў юбілейнага турыстычнага злёту чакала ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. Яго тэматыка была непарыўна звязана з Годам малой радзімы. Арыгінальны і крэатыўны падыход арганізатараў злёту пераносіў яго ўдзельнікаў з розных эпох ў рэаліі сённяшняга дня. Падчас цырымоніі адкрыцця кіраўніку банка і начальнікам абласных упраўленняў былі ўручаны спецыяльныя граматы і каваны ключ.   

turslet5-compressor

turslet6-compressor

turslet7-compressor

«Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць турыстычныя злёты ў розных кутках нашай прыгожай Радзімы», - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч.

turslet8-compressor

«15-ы юбілейны рэспубліканскі турзлёт праходзіць у Год малой радзімы. Вельмі прыемна, што ўжо не першы раз мы знаходзімся на гродзенскай гасціннай зямлі. Побач - Аўгустоўскі канал са сваёй шматгадовай гісторыяй», - падкрэсліў Віктар Ананіч. Кіраўнік банка адзначыў, што дзе б не праходзілі турзлёты банка, калегі і сябры па ўсёй Беларусі дараць адзін аднаму часцінку цяпла, дэманструюць куточкі сваёй прыгожай радзімы. 

turslet9-compressor

Ганаровымі гасцямі турыстычнага мерапрыемства былі Старшыня ветэранскай арганізацыі «Беларусбанка» Надзея Ермакова, былыя кіраўнікі Гродзенскага і Магілёўскага абласных упраўленняў Іван Гоман і Сяргей Коўчур. Ад асобы шматтысячнай ветэранскай арганізацыі, а сёння гэта ўжо больш за 6 тысяч адданых банку людзей, Надзея Ермакова павіншавала ўдзельнікаў з прыгожым спартыўным святам, пажадала выдатнага настрою і годных перамог. «Беларусбанк - гэта адна вялікая каманда», - дадала кіраўнік ветэранскай арганізацыі банка.

turslet10-compressor

З кожным годам колькасць удзельнікаў турзлёту расце. І гледзячы на радасныя твары ўдзельнікаў, можна смела сказаць, што гэта на самай справе вялікая дружная сям'я, якая аб'яднала спартыўных, творчых, здаровых духам і целам людзей.

turslet11-compressor

У цэлым, праграма спартыўных спаборніцтваў была насычанай і ў той жа час складанай, таму ўдзельнікі злёту выкладваліся на ўсе 100%. За 3 дні яны атрымалі безліч станоўчых эмоцый, выдатна правялі час, знайшлі новых сяброў, а таксама набылі новы вопыт, які ім абавязкова спатрэбіцца ў жыцці і дапаможа ў наступны раз дамагчыся лепшых вынікаў.

Пакуль прадстаўнікі каманд ва ўпартай барацьбе спаборнічалі ў розных відах праграмы, балельшчыкі  актыўна падтрымлівалі поспехі кожнага з выступоўцаў, ніхто з груп падтрымкі не шкадаваў сваіх апладысментаў.

turslet12-compressor

У спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні лепш за ўсіх выступіла каманда горада Мінска ў складзе Корзуна Аляксандра і Стаселовіч Марыны.

У спартыўных спаборніцтвах па пляжным валейболе каманды з двух удзельнікаў змагаліся да апошняга, не шкадуючы сіл і эмоцый.

turslet13-compressor

turslet14-compressor

Па выніках усіх гульняў, у пляжным валейболе таксама першынствавалі прадстаўнікі горада Мінска. Лепшымі аказаліся Буглак Аляксей і Кульгавеня Святлана. Станоўчы вынік у спорце гэта заўсёды добра. Але калі спорт аб'ядноўвае не толькі калег, але і сем'і, дае магчымасць паглядзець на ўсё, што адбываецца з пункту гледжання сямейных каштоўнасцей, і ўжо з малалецтва пачынаць выхоўваць у чалавеку здаровы дух - гэта проста цудоўна.

turslet15-compressor

Няпростую дыстанцыю ў спаборніцтвах па велатурызме хутчэй за ўсіх пераадолеў экіпаж каманды Мінскага абласнога ўпраўлення: Дылеўскі Юрый і Васілеўская Алена.

turslet16-compressor

У тэхніцы воднага турызму не было роўных экіпажу з Гродзенскага абласнога ўпраўлення - Ярашу Васілю і Яраш Марыі.

turslet17-compressor

turslet18-compressor

Сваю меткасць і вытрымку паказалі ўдзельнікі Дылеўскі Юрый і Місевіч Таццяна з Мінскага абласнога ўпраўлення, якія занялі першае месца ў спаборніцтвах па стральбе.

У займальных спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага турызму самымі спрытнымі апынуліся ўдзельнікі каманды горада Мінска ў наступным складзе: Валевіч Віктар, Курачаў Дзмітрый, Корзун Аляксандр, Швед Вольга.

turslet19-compressor

turslet20-compressor

У адным з самых эфектных і запальных конкурсаў - аэробіцы - вызначыць лепшую каманду журы аказалася вельмі нялёгка. Кожная каманда вылучалася сваёй арыгінальнасцю і пластыкай.

turslet21-compressor

turslet22-compressor

turslet23-compressor

У выніку пальму першынства ў аэробіцы журы аддало прадстаўніцам прыгожага полу з Гродзенскага абласнога ўпраўлення: Домась Ірыне, Бойка Аксане, Лебедзь Алесі, Талерчык Наталлі, Барадзін Бажэне, Багдзевіч Але.

turslet24-compressor
Не менш насычанымі па напале страсцей і эмоцыях выдаліся спаборніцтвы кіраўнікоў.

turslet25-compressor

turslet26-compressor

На вышэйшую прыступку п'едэстала ў гэтым конкурсе падняліся Алег Казарэдаў і Аляксандр Падлужны ў складзе Магілёўскага абласнога ўпраўлення.

turslet27-compressor

Праграма турзлёту была насычана не толькі спартыўнымі спаборніцтвамі. Кожная з каманд-удзельніц старалася здзівіць журы сваім крэатывам, незабыўным запалам і раскаванасцю падчас конкурсу абароны турыстычнага лагера «З чаго пачынаецца Радзіма…».

turslet28-compressor

turslet29-compressor

Прадстаўнікі кожнага лагера сустракалі членаў журы са сваім каларытам і прыязнасцю. Народныя і гарачыя танцы, фотасесія з піянерамі, удзел у запуску вытворчасці на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце, дэгустацыя страў нацыянальнай беларускай кухні.

turslet30-compressor

turslet31-compressor

Лепшымі ў творчым конкурсе «З чаго пачынаецца Радзіма…» апынуліся прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.

Такім чынам, па выніках усіх спаборніцтваў у агульным заліку ва ўпартай барацьбе галоўны кубак заваявала каманда горада Мінска. Срэбранымі медалямі юбілейнага турыстычнага злёту ўзнагароджана згуртаваная дружына Гродзенскага абласнога ўпраўлення. Трэцяе месца ў агульнакамандным заліку за свае намаганні і веру ў перамогу атрымаў дружны калектыў Мінскага абласнога ўпраўлення.

turslet32-compressor

turslet33-compressor

turslet34-compressor

turslet35-compressor

Падводзячы вынік спартыўнага мерапрыемства, варта адзначыць, што ўсе ўдзельнікі без выключэння былі ў выдатным настроі, дамагаліся яскравых перамог у спаборніцтвах, а творчыя выступленні прайшлі з гумарам, выдумкай, артыстызмам.

Арганізатары мерапрыемства ўпэўненыя, што правядзенне юбілейнага рэспубліканскага турыстычнага злёту «Беларусбанка» ў такім маляўнічым месцы як Аўгустоўскі канал, пацвярджае асаблівае стаўленне кожнага супрацоўніка да тэмы Года малой радзімы і ўнясе свой уклад у поспех банка, падымаючы карпаратыўны дух і абуджаючы ў ім жаданне здаровай канкурэнцыі.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!