За 20 дзён з моманту прадастаўлення сэрвісу Samsung Pay ужо больш за 1000 трымальнікаў картак Mastercard Беларусбанка ацанілі магчымасці яго выкарыстання.
Samsung Pay даступны трымальнікам картак Mastercard Беларусбанка - уладальнікам смартфонаў і смарт-гадзіннікаў Samsung (пералік устройстваў, якія падтрымліваюць сэрвіс, размешчаны на сайце Samsung).
Ажыццявіць аплату з выкарыстаннем сэрвісу магчыма ўсюды, дзе прымаюць карты Mastercard - больш за 210 краін свету.
Падрабязней аб магчымасцях Samsung Pay.
Для кліентаў банка, якія ўпершыню падключылі Samsung Pay, праводзіцца спецыяльная акцыя - да 15 жніўня падключыце прыкладанне Samsung Pay, актывуйце карту Mastercard і атрымаеце білеты ў кіно на сайце bycard.by на суму да 15 бел. руб. бясплатна