Навіны банка і прэс-рэлізы
25.07.2018

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыступае да прыёму заявак на куплю аблігацый дзяржаўнага аб’яднання «Беларуская чыгунка» 9-га выпуску

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 25 ліпеня 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных асоб на куплю аблігацый дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» 9-га выпуску.

Аб'ём эмісіі аблігацый складае 10,0 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 3 гады (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у год пачынаючы з 22.07.2019). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 4,5 працэнтам гадавых.

Дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» з'яўляецца аператарам беларускай сеткі чыгунак. У цяперашні час арганізацыя паспяхова развіваецца і забяспечвае ў Рэспубліцы Беларусь каля 63% грузаабароту ўсіх відаў транспарту агульнага карыстання і каля 38% пасажыраабароту. Доля дзяржавы ў статутным фондзе дзяржаўнага аб'яднання складае 100 працэнтаў.

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» без камісій.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.