ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыла першы пункт банкаўскага самаабслугоўвання новага фармату. Сучасны офіс банка арганізаваны на тэрыторыі ГЗЦ «Dana Mall».
Сёння банк, пацвярджаючы статус інавацыйнай фінансавай установы, стараецца прадастаўляць сваім кліентам паслугі, максімальна выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі. «У дваццаць першым веку складана знайсці чалавека, які б ні адзін раз у жыцці не карыстаўся такімі ўстройствамі самаабслугоўвання, як банкамат або плацежны тэрмінал. Спажыўцы паступова змяняюць свае перавагі, і іх падыход да атрымання фінансавых паслуг ужо прыкметна адрозніваецца ад таго, што назіралася на рынку яшчэ 10-20 гадоў таму», - адзначыла на ўрачыстым адкрыцці офіса дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Іна Русаковіч. Паводле яе слоў, цяпер банку мала быць проста надзейным, на сенняшні дзень патрэбна быць і зручным.
Па меры таго, як мяняюцца патрэбы кліентаў, даводзіцца эвалюцыянаваць і банкаўскім установам. Часцей апошнія імкнуцца мадэрнізаваць офісы абслугоўвання ў адпаведнасці з лічбавымі навінкамі, у якіх кліенты цяпер адчуваюць неабходнасць, а таксама рабіць іх больш эфектыўнымі як з пункту гледжання затрат на іх утрыманне, так і з пазіцыі павелічэння продажаў. «На сённяшні дзень падобная сучасная зона самаабслугоўвання набывае ўсё большае значэнне ў арганізацыі працы банкаўскіх аддзяленняў», - падкрэсліла Іна Русаковіч.
У новым офісе «Беларусбанка», акрамя стандартных устройстваў самаабслугоўвання (банкамат, інфакіёск), размешчаны першы ў банку валютна-абменны тэрмінал з функцыяй выдачы манет, які дазваляе кліентам ажыццяўляць абмен долараў, еўра, расійскіх рублёў на беларускія рублі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў у рэжыме самаабслугоўвання.
Варта адзначыць, што сучасныя ўстройствы самаабслугоўвання - гэта вельмі зручна, хутка і проста, бо не патрэбна стаяць у чэргах, прыходзіць у офіс банка строга ў гадзіны яго працы, у выніку чаго эканоміцца самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, - час.
У «Беларусбанку» перакананыя, што ўкараненне такіх інавацыйных фарматаў дазволіць павялічыць эфектыўнасць работы рознічнай сеткі, а таксама лаяльнасць кліентаў да брэнду банка.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»