Навіны банка і прэс-рэлізы
19.07.2018

Кантакт-цэнтр «Беларусбанка» - першы ў краіне ўладальнік сертыфіката міжнароднага стандарта ISO (прэс-рэліз)

Кантакт-цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк» – першы ў краіне ўладальнік сертыфіката адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарта ISO18295-1:2017.

Новы сертыфікат выдадзены на падставе прадстаўленай станоўчай справаздачы па выніках наглядальнага аўдыту Міжнародным інстытутам сертыфікацыі кантактных цэнтраў Austrian Standard Plus і сапраўдны да 22 чэрвеня 2022 года. Кантакт-цэнтр банка ў чарговы раз пацвердзіў якасную арганізацыю працы і па праве стаў першым і адзіным сярод кантакт-цэнтраў банкаў Рэспублікі Беларусь уладальнікам сертыфіката адпаведнасці стандарта ISO18295.

сертыфіката адпаведнасці

Новы сертыфікат міжнароднага стандарта, які прымяняецца больш чым у 160 краінах свету, пацвярджае высокую якасць аказваемых паслуг, статус, ацэнку ўкладу Кантакт-цэнтра ў рэалізацыю планаў і задач «Беларусбанка».

паслугі кантакт-цэнтра

Кваліфікаваныя і кампетэнтныя супрацоўнікі, аператыўнае вырашэнне пытання кліента, зручная навігацыя, актыўнае развіццё лічбавых каналаў абслугоўвання і продажаў дазваляюць Кантакт-цэнтру «Беларусбанка» заставацца лідарам у сваёй галіне сярод беларускіх банкаў і ўвесь час паляпшаць паказчыкі якасці абслугоўвання.

Новым дыстанцыйным каналам продажаў стаў карпаратыўны сайт www.belarusbank.by. Усё часцей кліенты звяртаюцца ў банк праз Інтэрнэт з мэтай афармлення міжнароднай плацежнай карткі або Клубных прадуктаў, заяўкі на авердрафтны крэдыт або страхоўку і іншых банкаўскіх паслуг. Камунікацыя з кліентам вядзецца, у тым ліку, ва ўсіх буйнейшых сацыяльных сетках: Instagram, Facebook, Twitter, «Вконтакте», «Аднакласнікі».

Ні адно пытанне не застаецца без увагі і адказу. Гэта пазіцыя Кантакт-цэнтра «Беларусбанка».