Навіны банка і прэс-рэлізы
12.07.2018

«Беларусбанк» - актыўны ўдзельнік культурных ініцыятыў у краіне

ААТ «ААБ Беларусбанк» на пастаяннай аснове падтрымлівае культурныя праекты і дабрачынныя ініцыятывы. Кожны супрацоўнік банка стараецца стаць удзельнікам добрай справы. У рамках праекта «Беларусбанк. Прастора натхнення» аказваецца дапамога многім арганізацыям культуры і мастацтва.

Не застаюцца неадзначанымі і маштабныя культурныя фестывалі. Вялікая ўвага надаецца такім відовішчным святам як «Купалле», «Славянскі базар у Віцебску», якія атрымалі падтрымку кіраўніка дзяржавы і заваявалі асаблівую папулярнасць не толькі сярод беларусаў, але і замежных гасцей.

festivali

festivali2

Асабліва актуальным і важным удзел банка ў падобных фестывалях становіцца ў Год малой Радзімы, які працягнецца да канца 2020 года. Такія культурныя сустрэчы ўключаюць у сябе не толькі праграмы творчых калектываў i работы майстроў, але і мерапрыемствы, якія адлюстроўваюць мясцовыя традыцыі.

festivali3

У гэтым годзе «Беларусбанк» стане Нацыянальным партнёрам дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018», які пройдзе ў лістападзе ў горадзе Мінску. Арганізатар мерапрыемства - Белтэлерадыёкампанія.

festivali4

Банк другі год запар падтрымаў маштабны агульнарэспубліканскі дзіцячы тэлевізійны конкурс «Талент краіны», які рэалізуе тэлеканал «АНТ» разам са Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі. Акрамя таго, банк выступіў спонсарам конкурсу «Comedy.by» па стварэнні камедый для Беларускага драматычнага тэатра.

festivali5

Дарэчы, знакавым з пункту гледжання падтрымкі культуры для банка стаў юбілейны 2017-ы год. За ўклад у захаванне культурнай спадчыны краіны «Беларусбанк» быў удастоены дыплома «Мецэнат культуры».  У чацвёрты раз установа выступіла спонсарам Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў. У мінулым годзе адбылася прэм'ера спектакля па п'есе Віктара Марціновіча «Кар'ера доктара Рауса». Прыняў Банк удзел і ў прэзентацыі кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны»,  выдадзенай у гонар 500-годдзя першадрукара.

Сёння банк на пастаяннай аснове ажыццяўляе дабрачынныя ініцыятывы. Дадзенае накіраванне традыцыйна ажыццяўляецца ў рамках пяці сацыяльна значных праектаў: «Прастора натхнення», «Бацькоўскі дом», «Вектар дабрыні», «Мост у будучыню» і «Пераможам разам!».

Толькі за мінулы год на дабрачынныя мэты была накіравана спонсарская дапамога на суму больш за Br2,7 млн.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!