Навіны банка і прэс-рэлізы
12.07.2018

Іпатэчны офіс «Беларусбанка» накіраваў на льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва больш за Br15 млн (прэс-рэліз)

Іпатэчны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк» пачаў сваю працу ў лютым 2018 года. На льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва з моманту адкрыцця было накіравана каля Br15 млн. Такая сума выдзелена на крэдытаванне ўдзельнікаў праграмы, запушчанай дзяржавай па ўказах №240 і №13. У рамках льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва Іпатэчным офісам ужо заключана больш за 430 дагавораў.

ipoteka+

Жыллёвае крэдытаванне для банка традыцыйна захоўвае сваё прыярытэтнае накіраванне. Усяго за час працы іпатэчнага офіса «Беларусбанка» заключана больш за 2200 дагавораў на крэдытаванне нерухомасці, уключаючы льготнае крэдытаванне жылля.

У гэтым годзе ў Беларусі плануецца пабудаваць 4 млн кв.м жылля, а ў 2019-м гэта лічба можа дасягнуць 4,5 млн кв.м., паведаміў напярэдадні міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»