ААТ «ААБ Беларусбанк» з 5 ліпеня 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 251-га выпуску, намінаваных у еўра. Размяшчэнне аблігацый адбудзецца 12 ліпеня 2018 года падчас аўкцыёну працэнтных ставак у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 11 ліпеня 2018 года.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.