Навіны банка і прэс-рэлізы
05.07.2018

Аб змяненні памераў узнагароджанняў па аперацыях з выкарыстаннем картак

Інфармуем, што з 16.07.2018:

  • адмяняецца спагнанне ўзнагароджання за рэгістрацыю ў сістэме Інтэрнэт-банкінг, у тым ліку on-line рэгістрацыю, і выдачу карты кодаў пры рэгістрацыі ў сістэме;
  • узнагароджанне за паўторную выдачу карты кодаў сістэмы Інтэрнэт-банкінг устанаўлiваецца ў памеры 3 бел. руб.;
  • узнагароджанне за афармленне завераных банкам копій дакументаў па просьбе кліентаў (акрамя светлавых копій, неабходных банку ў адпаведнасці з патрабаваннямі лакальных нарматыўных прававых актаў банка) па аперацыях з бягучымі (разліковымі) банкаўскімі рахункамі, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, устанаўлiваецца ў памеры 2,50 бел. руб. (за 1 ліст).

З 01.08.2018 узнагароджанне за выдачу ў банку наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях па картках, эмітаваных іншымі банкамі, устанаўлiваецца ў памеры 2,5%.