Навіны банка і прэс-рэлізы
05.07.2018

Старшыня Праўлення «Беларусбанка» - Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска (прэс-рэліз)

Пасведчанне аб прысваенні звання Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска ўручана Старшыні Праўлення ААТ «ААБ  Беларусбанк» Віктару Ананічу падчас святкавання Дня горада 30 чэрвеня 2018 года.

pochetnyi

«Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, каму дарагі горад на Бярэзіне, хто ўклаў у яго часціцу сваёй душы і працы, хто адданы малой радзіме, - пракаменціраваў падзею Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнеў. - Прысвойваючы гэта званне выхадцам Бабруйска, мы жадаем адзначыць уклад нашых землякоў у развіццё горада».

Віктар Ананіч расцаніў высокае званне не як асабістую ўзнагароду, а як ацэнку ролі ўзначаленага ім банка ў эканоміцы і сацыяльнай сферы горада.

pochetnyi22

 «Беларусбанк» актыўна супрацоўнічае з прадпрыемствамі горада на Бярэзіне, падтрымлівае інвестыцыйныя праекты, накіраваныя на мадэрнізацыю вытворчасці. У ліку кліентаў банка - ААТ «Белшына», ААТ «ФанДАК», АТ «Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў», ААТ Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш», ААТ «Бабруйскі завод ККД», ААТ «Славянка», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» і інш.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!